Міжнародны фонд Charities Aid Foundation (CAF) апублікаваў чарговы рэйтынг дабрачыннасьці ў 2017 годзе.
Для вызначэньня рэйтынгу былі апытаныя 146 тысячаў чалавек у 139 краінах.
Падчас правядзеньня апытаньня рэспандэнты адказвалі на тры пытаньні:
— ці ахвяравалі яны ў апошні месяц грошы на дабрачыннасьць,
— ці займаліся яны валянтэрскай дзейнасьцю,
— ці дапамагалі яны незнаёмаму чалавеку ў нядолі.
Памер ахвяраваньняў, а таксама частата аказаньня дапамогі ў апытаньні не ўлічваліся.
Найбольш схільнымі да дабрачыннасьці аказаліся жыхары Мʼянмы, найменш — жыхары Кітаю і Емэну.
Беларусы апынуліся ў другой палове рэйтынгу — на 117-м месцы, бліжэй да канца. З суседзяў Беларусі больш схільнымі да дабрачыннасьці аказаліся ўкраінцы (90-е месца) і палякі (105-е месца), Менш шчодрымі на дапамогу паказалі сябе расейцы (124-е месца), латвійцы (131-е месца) і літоўцы (137-е месца).
У дзесятку найбольш спачувальных народаў трапілі інданэзійцы, кэнійцы, новазэляндцы, амэрыканцы, аўстралійцы, канадыйцы, ірляндцы, жыхары Абʼяднаных арабскіх эміратаў і галяндцы.