Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як у Менску хрысьцілі армянаў. ФОТА

10 верасьня ў Менску хрысьцілі вернікаў Армянскай апостальскай царквы, якая дагэтуль ня мае ў Беларусі свайго храма. Паводле перапісу 2009 году, у Беларусі пражывае 8 512 армянаў. Дыяспара згуртаваная, мае культурна-асьветніцкія аб’яднаньні і ўласныя выданьні.

Армяне належаць да асобнай канфэсіі – Армянскай апостальскай царквы, якая вядзе гісторыю ад хросту Армэніі ў 301 годзе. Камітэт у справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў Беларусі зарэгістраваў рэлігійнае аб’яднаньне Армянскай апостальскай царквы. Але дазвол на пабудову храма так і ня быў выдадзены.

Таму чальцы армянскай дыяспары зь Беларусі езьдзяць у іншыя краіны, каб наведаць царкву. А ў Беларусь прыяжджаюць запрошаныя сьвятары, каб чыніць абрады.

Сьвятар Армянскай апостальскай царквы Эдгар Аміран Тэр Сэпух ахрысьціў у Менску больш за два дзясяткі чалавекі. Ня толькі этнічных армянаў, але і тых, хто ў шлюбе зь імі. На цырымоніі прысутнічаў амбасадар Арменіі ў Беларусі Алег Есаян.

Усе набажэнствы ў армянскай царкве адбываюцца на старажытнаармянскай мове, таму сьвятар шмат што тлумачыў прысутным на сучаснай армянскай.

Сьведкам абраду хрышчэньня стаў фотакарэспандэнт Павал Хадзінскі.

XS
SM
MD
LG