Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскі дэпутат: «Беларускія ўлады сталі ідалам для ўладаў Польшчы»


Міхал Каміньскі
Міхал Каміньскі

Апазыцыйны дэпутат польскага Сэйму Міхал Каміньскі, які бярэ ўдзел у круглым стале, прысьвечаным вучэньням «Захад-2017», у інтэрвію Свабодзе раскрытыкаваў пазыцыю ўраду Польшчы адносна Беларусі.

«Польшча стала ненармальным удзельнікам міжнародных дачыненьняў. І гэта асабліва бачна на стасунках цяперашніх польскіх уладаў з Расеяй, Украінай і Беларусьсю», — заявіў дэпутат.

Паводле яго, раней Польшча моцна ўплывала на супольную эўрапейскую пазыцыю адносна Масквы і нават шмат у чым фармавала такую пазыцыю.

Андрэй Паротнікаў, Міхал Каміньскі, Анатоль Лябедзька
Андрэй Паротнікаў, Міхал Каміньскі, Анатоль Лябедзька

«Цяпер ад гэтага курсу засталіся толькі ўспаміны. Нельга назваць і прымальнай пазыцыю Варшавы адносна Ўкраіны. Польскія ўлады амаль не дапамагаюць нашаму суседу, які перажывае вельмі складаны момант у сваёй гісторыі. Рэальнай дапамогі ўкраінскім уладам з Варшавы няма. Што тычыцца Лукашэнкі, то падобна, што гэты палітык стаў ідалам для цяперашніх польскіх уладаў. Такія шырокія кантакты, якія робяць цяперашнія ўлады Польшчы з Лукашэнкам і ягоным атачэньнем, нельга назваць нармальнымі».

Міхал Камінскі зьяўляецца сябрам праўленьня партыі «Аб’яднаньне эўрапейскіх дэмакратаў». У яго вялікая палітычная біяграфія: Каміньскі быў моцна зьвязаны з загінулым прэзыдэнтам Польшчы Лехам Качыньскім, кіраваў ягонай выбарчай кампаніяй, займаў пасаду дзяржсакратара. Доўгі час ён быў паліттэхнолягам кіроўнай у Польшчы партыі «Права і Справядлівасьць». Але ў 2010 годзе Каміньскі стаў апанэнтам Яраслава Качыньскага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG