Прэзыдэнт Хашым Тачы даручыў яму сфармаваць новы кабінет. Яго кандыдатуру і склад новага ўрада павінен ухваліць парлямэнт.
Харадынай ўзначальвае «Альянс за будучыню Косава», які 4 верасня ўвайшоў у кааліцыю з Дэмакратычнай партыяй Косава прэзыдэнта Тачы, «Новым альянсам для Косава» і партыяй косаўскіх сэрбаў.
Такім чынам Косава спрабуе выйсьці з ўрадавага крызысу, які ўзьнік пасьля парлямэнцкіх выбараў 11 чэрвеня, у выніку якіх ні адна з палітычных сілаў не змагла атрымаць большасьць у парлямэнце.
Рамуш Харадынай двойчы абвінавачваўся Міжнародным трыбуналам у масавых забойствах косаўскіх сэрбаў і двойчы быў апраўданы — у красавіку 2008 года і ў лістападзе 2012-га.
Аднак Сэрбія дагэтуль патрабуе яго выдачы. На падставе сэрбскага ордэру Харадинай быў затрыманы ў Францыі ў студзені 2017 году, але пазьней францускі суд адмовіўся яго экстрадаваць.
У 2008 годзе аўтаномны рэгіён Косава выйшаў са складу Сэрбіі і аб’явіў аб незалежнасьці. Новую дзяржаву прызналі ўжо больш за 110 краін-удзельніц ААН.