Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін: Масква можа скараціць дыпляматычную місію ЗША яшчэ на 155 чалавек


Уладзімір Пуцін на саміце BRICS у кітайскім горадзе Сямэнь, 4 верасьня 2017
Уладзімір Пуцін на саміце BRICS у кітайскім горадзе Сямэнь, 4 верасьня 2017

Масква можа дадаткова скараціць штат амэрыканскай дыпляматычнай місіі на 155 чалавек.

Пра гэта заявіў прэзыдэнт Расіі Уладзімір Пуцін на прэс-канфэрэнцыі саміту BRICS (Бразылія, Расея, Індыя, Кітай, Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка) у кітайскім горадзе Сямэнь.

Пуцін патлумачыў, што з 455 расейскіх дыпляматаў у ЗША 155 чалавек працуюць пры ААН і не зьяўляюцца дыпляматамі, акрэдытаванымі пры Дзярждэпартамэнце. Такім чынам, па словах Пуціна, для «поўнага парытэту» паміж расейскай і амэрыканскай дыпляматычнымі місіямі варта скараціць яшчэ 155 амэрыканскіх дыпляматаў. Аднак Масква пакуль не будзе гэтага рабіць, дадаў Пуцін.

Ён таксама заявіў, што даручыў МЗС Расеі праз суд аспрэчыць рашэньне Вашынгтону, які забараніў Маскве карыстацца консульствамі і гандлёвымі прадстаўніцтвамі. На думку расійскага прэзыдэнта, гэта парушае маёмасныя правы Расіі.

28 ліпеня Масква запатрабавала ад Вашынгтона скараціць да 1 верасьня на 755 чалавек штат амбасады ў Маскве і генэральнага кансуляту ў Пецярбургу, Екацярынбургу і Ўладзівастоку — у адказ на прыняты 27 ліпеня Кангрэсам ЗША законапраекта аб пашырэньні санкцый супраць Расеі. ЗША, у сваю чаргу, заявілі, што спыняюць працу расейскага генэральнага кансуляту ў Сан-Францыска і прадстаўніцтваў у Вашынгтоне і Нью-Ёрку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG