Сёньня ўсе ўжо ведаюць, што ключ да страты вагі — скарачэньне колькасьці спажываных калёрый. Папросту кажучы, трэба спажываць калёрый менш, чым мы спальваем у працэсе свайго жыцьця. Але часам здаецца, што лягчэй сказаць, чым зрабіць.
Вынікі нядаўніх дасьледаваньняў паказалі, што існуюць некалькі непрыкметных, але даволі эфэктыўных спосабаў схуднець. Пра іх на сайце sharecare.com піша доктарка Дарыя Галэспі.
1. Ежце зь людзьмі, харчовыя звычкі якіх вы хацелі б скапіяваць
У 2015 годзе дасьледчыкі Ўнівэрсытэту Новага Паўднёвага Уэльсу прааналізавалі вынікі 38-мі дасьледаваньняў, падчас якіх аналізавалася, колькі ежы зьядаюць людзі, калі ідуць сталоўку зь іншымі. Аказалася, што тыя, чые спадарожнікі елі мала, як правіла, таксама зьядалі менш за сваю звычайную норму. Гэта адбываецца, дзякуючы псыхалягічнай зьяве, вядомай як «сацыяльнае мадэляваньне». Іншымі словамі, калі ваш партнэр у сталоўцы есьць разумна і мае здаровыя звычкі ў ежы — так будзе і з вамі.
2. Спажывайце ежу прывычных брэндаў
Калі вы купляеце прадукты адных і тых жа вытворцаў, вы робіце слушна. Псыхолягі з Унівэрсытэтаў Лівэрпулю і Брыстолю вывучылі харчовыя паводзіны 66 чалавек. Аказалася, што тыя, хто купляў прадукты розных вытворцаў, траплялі ў сытуацыю, калі адзін і той жа прадукт розных вытворцаў меў розную калярыйнасьць — у выніку людзі зьядалі больш ежы.
3. Падсілкуйцеся, перш чым накіравацца ў харчовую краму
Мы ведаем, што галодны пакупнік можа ў краме траціць кантроль над сабой. Хто з нас не адкусваў батон падчас знаходжаньня ў краме, яшчэ не заплаціўшы за яго? На шчасьце, спрацоўвае і адваротнае правіла. Праведзенае ў 2015 годзе навукоўцы з Карнэльскага ўнівэрсытэту параўналі пакупніцкія звычкі людзей, першыя зь якіх падсілкоўваліся здаровай ежай (яблыкам), другія менш здаровай (печывам), а трэція наогул былі галодныя. Вынікі паказалі, што людзі, якія перакусвалі яблыкам, купілі на 25% больш садавіны і гародніны. І наадварот, тыя, хто еў печыва, напоўнілі свой кошык менш здаровымі прадуктамі.
4. Не адмаўляйцеся зусім ад таго, што вам падабаецца.
Яшчэ адзін тэст правялі дасьледчыкі з унівэрсытэту ў Бафала. Пастаянныя спробы пазбавіць сябе ежы, якую вы любіце, забіраюць так шмат псыхічнай энэргіі, што гэта не зьяўляецца здаровым працэсам. Лепш стварыце плян, які будзе ўлічваць вашы густы, лад жыцьця і час патрэбныя абмежаваньні, і такім чынам настроіць вас на посьпех у справе пахудзеньня.