Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сотні мусульман пікетуюць амбасаду М’янмы ў цэнтры Масквы


Пратэсты супраць ціску на мусульман у Мʼянме, Махачкала.
Пратэсты супраць ціску на мусульман у Мʼянме, Махачкала.

Яны пратэстуюць супраць перасьледу этнічнай групы рагінґʼя.

У цэнтры Масквы сотні мусульман выйшлі на няўзгодненую акцыю — яны пратэстуюць супраць перасьледу этнічнай групы рагінґʼя ў Мʼянме. Як паведамляе тэлеканал «Дождж», удзельнікі акцыі скандуюць «Алагу акбар». На месцы акцыі паліцыянты, яны ня ўмешваюцца ў падзеі. У Рэспубліцы Мʼянме, большасьць жыхароў якой будысты, мусульмане-рагінґʼя зазнаюць уціск ад мясцовых уладаў. Больш за 75 тысяч прадстаўнікоў гэтай народнасьці апошнім часам былі вымушаныя бегчы з краіны. За апошні тыдзень ахвярамі сутыкненьняў паміж будыстамі і мусульманамі ў Мʼянме сталі больш за 400 чалавек.

У Расеі супраць перасьледу мусульман у Мʼянме выступае кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў. У панядзелак у Грозным, як чакаецца, адбудзецца мітынг у падтрымку рагінґʼя. Пра гэта на сёньняшняй акцыі ў Маскве заявіў прадстаўнік Кадырава, які не назваўся. Выданьне «Кавказ. Реалии» са спасылкай на крыніцы паведамляе, што жыхароў Чачэніі ўжо забавязалі зьявіцца на акцыю.

Раней у нядзелю шэсьце ў падтрымку рагінґʼя прайшла акцыя ў Дагестане. У расейскім Міністэрстве замежных справаў заяўляюць, што Масква «ўважліва сочыць» за сытуацыяй у Мʼянме, і заклікаюць бакі канфлікту вярнуцца да наладжваньня дыялёгу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG