Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ ў адной постсавецкай краіне пройдуць вучэньні NATO


Шматнацыянальныя вайсковыя вучэньні Паўночнаатлянтычнага альянсу Agile Spirit 2017 пачынаюцца 3 верасьня ў Грузіі. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Грузіі.

У грузінскі порт Поці прыбылі амэрыканскія танкі Abrams 1 і бронетранспарцёры LAV, якія чыгункаю павінны даставіць на ваенны палігон Орфала.

Мэтай вучэньняў зьяўляецца дасягненьне гатоўнасьці да ўдзелу ў сумесных апэрацыях у складзе сіл хуткага рэагаваньня NATO. У праграме таксама прымуць удзел вайскоўцы з Украіны, Балгарыі, Латвіі, Румыніі і Армэніі.

Вучэньні працягнуцца да 11 верасьня.

У пачатку жніўня ў Грузіі прайшлі маштабныя ваенныя вучэньні Noble Partner. Акрамя пяці краін-сябраў NATO, у іх прынялі ўдзел партнэры Паўночнаатлянтычнага альянсу — Украіна, Грузія і Армэнія.

У верасьні Ўзброеныя Сілы Ўкраіны правядуць шэраг камандна-штабных вучэньняў з прыцягненьнем войскаў і апэратыўных рэзэрваў, галоўнымі зь якіх стануць стратэгічныя манэўры «Нязломная стойкасьць-2017».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG