Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Коля Лукашэнка стартаваў у забегу разам з вучнямі і настаўнікамі сваёй школы


Аляксандар і Мікалай Лукашэнкі на «прэзыдэнцкім полі»
Аляксандар і Мікалай Лукашэнкі на «прэзыдэнцкім полі»

Вучні Астрашыцка-Гарадоцкай школы паўдзельнічалі ў дабрачынным забегу дзеля дапамогі хворым дзецям.

Як перадае зь месца падзеі БелТА , да забегу далучыліся ня толькі вучні, але і выкладчыкі. Сярод іншых у калёне бегуноў заўважаны і малодшы прэзыдэнцкі сын Мікалай Лукашэнка.

Мяркуючы па здымках, адрозна ад бацькі, Мікалай не стараўся выбіцца ў лідэры і прайшоў дыстанцыю ў спакойным тэмпе.

У Астрашыцкім гарадку знаходзіцца Рэспубліканскі дзіцячы шпіталь мэдычнай рэабілітацыі, у якім праходзяць курс лекаваньня дзеці зь цяжкімі захворваньнямі — гемафіліяй, анкалёгіяй, хваробамі нырак.

На рахунак установы кампанія velcom пералічыць 100 тысяч рублёў у тым выпадку, калі удзельнікі дабрачынных забегаў у розных месцах Беларусі разам пераадолеюць 100 тысяч кілямэтраў.

Аналягічныя забегі сёньня прашлі ў Менску, Берасьці, Горадні, Магілёве, Баранавічах, Салігорску, Барысаве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG