Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У госьці да Сьвятланы Алексіевіч прыедзе Людміла Ўліцкая 


Расейская пісьменьніца Людміла Ўліцкая
Расейская пісьменьніца Людміла Ўліцкая

Чарговым госьцем інтэлектуальнага клюбу «Сьвятлана Алексіевіч запрашае» стане расейская літаратарка Людміла Ўліцкая.

Паведамляецца, што сустрэча адбудзецца 26 верасня а 19-й гадзіне ў менскім Палацы мастацтваў.

Людміла Ўліцкая — папулярная пісьменьніца і сцэнарыстка, аўтарка больш чым двух дзясяткаў раманаў, п’есаў і кінасцэнарыяў. Яе творы перакладзены на 30 моваў сьвету.

Яна ляўрэатка прэміі «Рускі Букер» за раман «Казус Кукоцкага», прэміі «Вялікая кніга» за раман «Даніэль Штайн, перакладчык», прэміі Грынцанэ Кавур за раман «Шчыра ваш, Шурык» (Італія), кавалер Ордэна Ганаровага Легіёну (Францыя) і г.д.

У 2007 годзе Людміла Ўліцкая заснавала Фонд у падтрымцы гуманітарных ініцыятываў.

Зьяўляецца пасьлядоўным крытыкам палітыкі расейскага кіраўніцтва на чале з Уладзімірам Пуціным, асудзіла анэксію Крыму і ўмяшаньне Расеі ў падзеі на ўсходзе Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG