Пра гэта заявіў міністар сельскай гаспадаркі Польшчы Кшыштаф Юргель, які паведаміў, што ўрад выдзеліў на гэтую пабудову 130 мільёнаў злотых (36 мільёнаў даляраў).
На думку польскіх экспэртаў, прычынай зьяўленьня афрыканскай чумы сьвіней у Польшчы былі інфіцыраваныя вірусам чумы дзікі, якія прыйшлі зь Беларусі.
Афрыканская чума сьвіней зьявілася ў Польшчы ў лютым 2014 году. З таго часу ў краіне выяўлена 93 агмяні захворваньня сьвіней у трох ваяводзтвах: падляскім, мазавецкім і люблінскім. Таксама выяўлена 461 выпадак заражэньня афрыканскай чумою дзікоў.