Акцэнт у новых падручніках ангельскай мовы зроблены на заданьні зь беларускім кантэкстам і практычныя веды, паведаміла намесьнік міністра адукацыі Беларусі Раіса Сідарэнка на пленарным пасяджэньні канфэрэнцыі пэдагагічных работнікаў Менскай вобласьці, інфармуе БЕЛТА.
«Напрыклад, калі раней на ўроках ангельскай мовы мы вучылі дзяцей распавядаць пра славутасьці Англіі, сёньня вучым таму, каб яны маглі прадставіць замежнікам Беларусь», — адзначыла Сідарэнка.
Новыя навучальныя праграмы створаныя з улікам меркаваньняў пэдагогаў — усяго ў абмеркаваньні абноўленых навучальных дапаможнікаў з траўня па 1 жніўня прынялі ўдзел каля 5 тыс. настаўнікаў. «Мы атрымалі вялікую колькасьць прапановаў і заўваг. Навучальныя праграмы сталі вынікам нашай агульнай працы. Наколькі пасьпяховым будзе іх укараненьне ў жыцьцё школы, зараз залежыць ад пэдагогаў», — сказала намесьнік міністра.