Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскага рэжысэра Сярэбранікава ўзялі пад хатні арышт


Кірыл Сярэбранікаў у судзе
Кірыл Сярэбранікаў у судзе

Басманны суд Масквы 23 жніўня зьмясціў пад хатні арышт тэрмінам да 19 кастрычніка мастацкага кіраўніка маскоўскага тэатра «Гогаль-цэнтар» і рэжысэра Кірыла Сярэбранікава, якога вінавацяць у махлярстве ў асабліва буйным памеры.

Адвакат Сярэбранікава Дзьмітрый Харытонаў прасіў адпусьціць свайго падабароннага пад заклад сумы, якая значыцца ў матэрыялах крымінальнай справы. На меры стрыманьня ў выглядзе хатняга арышту настойвала сьледзтва.

Кірыл Сярэбранікаў быў затрыманы ў Санкт-Пецярбургу 22 жніўня і дастаўлены ў Маскву. Сьледзтва лічыць, што рэжысэр арганізаваў крадзеж 68 мільёнаў рублёў, выдзеленых для тэатральнай трупы «Сёмая студыя», пасьля чаго спрабаваў зьнішчыць частку доказаў.

Сярэбранікаў абвяргае абвінавачаньні ў свой адрас. У яго падтрымку выступілі расейскія тэатральныя і грамадзкія дзеячы, а ў дзень пасяджэньня некалькі сотняў чалавек прыйшлі падтрымаць рэжысэра да будынку Басманнага суду ў Маскве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG