Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: Супраць Леха Валэнсы пачалі крымінальную справу за ілжэсьведчаньне


Лех Валэнса, фота Reuters
Лех Валэнса, фота Reuters

У Польшчы Інстытут нацыянальнай памяці паінфармаваў пра тое, што супраць Леха Валэнсы заведзеная крымінальная справа, датычная хлусьлівых сьведчаньняў былога прэзыдэнта, паведамляе польскі інфармацыйны сэрвіс RMF24.

Размова ідзе пра сьведчаньні Леха Валэнсы Інстытуту нацыянальнай памяці адносна ягонага магчымага супрацоўніцтва са спэцслужбамі ў 70-я гады.

Расьсьледаваньне ў дачыненьні да Валэнсы было распачата ў лютым 2016 году, калі ў жонкі памерлага ў 2015 годзе кіраўнікі МУС ПНР Чэслава Кішчака былі знойдзеныя дакумэнты, якія сьведчылі, што Лех Валэнса нібыта быў таемным агентам па мянушцы «Болек», пісаў даносы ў спэцслужбы і атрымліваў ад іх грашовыя ўзнагароды. Валэнса тады адрынуў усе абвінавачаньні, заявіўшы, што дакумэнты несапраўдныя, а подпісы на іх — не ягоныя.

Аднак у чэрвені пракуратура прызнала, што больш як 50 дакумэнтаў, датаваных 1970-1976 гадамі, у тым ліку абавязаньне супрацоўнічаць са спэцслужбамі, справаздачы і расьпіскі ў атрыманьні грошай — сапраўдныя і падпісаныя Валэнсам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG