Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзьмітрыеў сфармаваў камісію для назіраньня за вучэньнямі «Захад-2017» з Алесіным і Паротнікавым


Андрэй Дзьмітрыеў
Андрэй Дзьмітрыеў

Адзін зь лідэраў «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў 26 ліпеня прапанаваў Міністэрству абароны Беларусі стварыць камісію грамадзкую камісію для назіраньня за беларуска-расейскімі вучэньнямі «Захад-2017». З афіцыйнага акаўнту міністэрства адказалі: «Арганізоўвайце і зьвяртайцеся ў прэс-службу МА РБ».

21 жніўня Дзьмітрыеў падаў у Міністэрства абароны сьпіс такой камісіі зь сямі чалавек. У іх ліку вайсковы экспэрт Аляксандар Алесін, адзін з заснавальнікаў «Гавары праўду»; афіцэр і былы карэспандэнт газэты Мінабароны «Во славу Родины» Сяргей Вазьняк; кіраўнік аналітычнага праекту Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў; аўтар шэрагу кніг пра памежную службу Леанід Спаткай ды іншыя.

Па тэлефоне дзяжурны ўпраўленьня ідэалёгіі Мінабароны спрабаваў адгаварыць Дзьмітрыева ад гэтай ініцыятывы: маўляў, і так будзе дастаткова назіральнікаў і СМІ, грамадзкае назіраньне не прадугледжанае ніякім законам.

«Па-першае, калі ўжо так шмат назіральнікаў, няма ніякіх праблемаў далучыць да іх гэтую камісію, — кажа Дзьмітрыеў Свабодзе. — Другі аргумэнт, што на сёньняшні дзень такое супрацоўніцтва было б на карысьць і Міністэрству абароны, і грамадзтву.

Няма чаго ўтойваць! Я разьлічваю на тое, што кіраўніцтва міністэрства здолее паглядзець на гэта ня з пункту гледжаньня сваіх нейкіх звычак, а з пункту гледжаньня карысьці для грамадзтва.

Вучэньні «Захад 2017» могуць стаць ня толькі ваеннымі вучэньнямі, але і вучэньнямі па ўзаемадзеяньні грамадзянскай супольнасьці і Міністэрства абароны».

Пальчыс абвясьціў грамадзкую кампанію назіраньня за вучэньнямі «Захад», бо «наўрад ці назіральнікі ўсё пабачаць»

Тым часам аўтар блогу 1863x Эдуард Пальчыс абвясьціў грамадзкую кампанію назіраньня за расейска-беларускімі вучэньнямі «Захад-2017» — прапанаваў усім сьведкам вучэньняў публікаваць фота, відэа і аповеды пад хэштэгамі #Захад2017, #Запад2017 ці #Zapad2017, а калі трэба захаваць ананімнасьць, прысылаць зьвесткі яму на пошту 1863xxxxx@gmail.com, у Telegram ці ў сацсеткі.

Дзьмітрыеў кажа, што лічыць такую ініцыятыву добрай, а калі прапанаваную ім камісію дапусьцяць да назіраньня, то камісія таксама будзе публікаваць свае зьвесткі пад такімі хэштэгамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG