Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея пагасіла апошні замежны доўг Савецкага Саюзу


Расея пагасіла апошні фінансавы абавязак СССР — 125 мільёнаў даляраў Міністэрства фінансаў краіны выплаціла Босьніі і Герцагавіне.

У афіцыйным паведамленьні адзначаецца, што грошы былі пералічаныя яшчэ 8 жніўня.

Перадапошні доўг СССР — перад Македоніяй — Масква пагасіла ў лютым. Запазычанасьць былога Савецкага Саюзу перад гэтай краінай складала 60 мільёнаў даляраў.

Зьнешні доўг самой Расеі складае больш за 50 мільярдаў даляраў, адзначае РБК. Нягледзячы на гэта, Масква за апошнія гады даравала іншым краінам даўгі больш чым на 80 мільярдаў даляраў.

Пасьля распаду СССР Беларусь адмовілася ад сваёй часткі маёмасьці Савецкага Саюзу за мяжой на карысьць Расеі ў абмен на тое, што Расея ўзяла на сябе беларускую частку замежнага доўгу СССР.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG