Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суаўтар праекту Балта-Чарнаморскага калектару Станіслаў Гусак перанёс інсульт


Станіслаў Гусак
Станіслаў Гусак

У складанай сытуацыі апынуўся вядомы беларускі палітычны і грамадзкі дзеяч Станіслаў Гусак. Як паведамілі ягоныя сваякі, ён перанёс цяжкі інсульт і пазбаўлены магчымасьці кантактаваць з вонкавым сьветам.

Станіслаў Гусак — сталы экспэрт Радыё Свабода ў энэргетычных пытаньнях. Адзін з аўтараў некалі рэзананснага праекту Балта-Чарнаморскага нафтавага калектару — ідэя была агучаная ў 1993 годзе Беларускім Народным Фронтам, аднак адрынутая тагачасным урадам Вячаслава Кебіча.

У інтэрвію Свабодзе спадар Гусак такім чынам тлумачыў важнасьць рэалізацыі нафтавага калектару:

«У такім выпадку Беларусь магла б мець некалькі крыніцаў паставак паліва. Справа ў тым, што адны нафтаправоды ідуць празь Беларусь і выходзяць на Вэнтспілс у Балтыю, другія праходзяць блізка ад Беларусі па Ўкраіне на Адэсу. І каб гэтыя нафтаправоды аб’яднаць, зьявіўся Балта-Чарнаморскі нафтавы калектар. Такое рашэньне дало б Беларусі выхад на новы ўзровень энэргабясьпекі і разбурыла манапалізаваны Расеяй паліўны рынак...».

Станіслаў Гусак нарадзіўся ў 1949 годзе ва Ўкраіне. Скончыў Беларускі дзяржаўны палітэхнічны інстытут, інжынэр-цеплаэнэргетык. У пачатку 1990-х уваходзіў у склад «ценявога кабінэту» апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12 скліканьня, быў даверанай асобай Зянона Пазьняка на прэзыдэнцкіх выбарах у 1994 годзе. У 1995-1999 гадах — намесьнік старшыні Беларускага Народнага Фронту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG