Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка заклікаў кіраваць ільнаводзтвам «сталінскімі мэтадамі»


18 жніўня 2017 году. Архіўнае фота.
18 жніўня 2017 году. Архіўнае фота.

Аляксандар Лукашэнка параўнаў даходнасьць ад ільнаводзтва з рэнтабэльнасьцю ад здабычы і продажу нафты і даручыў кіраваць ў ільняной галіне «сталінскімі мэтадамі».

Кіраўнік Беларусі наведаў 19 жніўня рэспубліканскае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Вусьце» Нацыянальнай акадэміі навук у Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці.

Паводле прэсавай службы прэзыдэнта, на якую спасылаецца агенцтва БелаПАН, Лукашэнка прыехаў на поле, каб асабіста дазнацца пра ўсе тэхналягічныя працэсы і разабрацца, чаго не хапае, каб вырошчваньне льну было дастаткова эфэктыўным і прыносіла добры прыбытак.

Дырэктар Інстытуту льну НАН Беларусі Іван Голуб паінфармаваў кіраўніка дзяржавы, што рэнтабэльнасьць вытворчасьці льну даходзіць да 70%. «У найлепшыя часы нафта такую рэнтабэльнасьць давала. І яны ходзяць яшчэ, просяць, — заявіў на полі Лукашэнка. — Калі мы навучым гаспадаркі сеяць і вось такім чынам апрацоўваць лён, яны самі будуць у гэтым зацікаўленыя».

Лукашэнка пацікавіўся ў Голуба, якія праблемы замінаюць павысіць эфэктыўнасьць ільнаводзтва. Паводле слоў кіраўніка інстытута, гэта пераважна невыкананьне тэхналёгій. Месцамі таксама адчуваецца недахоп тэхнікі і кваліфікаваных мэханізатараў. Паводле Голуба, галіне не хапае прыблізна 40 камбайнаў агульным коштам каля 8 млн даляраў.

«Значыць, трэба знайсьці 10 млн даляраў, купіць камбайны і скончыць размовы пра церабленьне лёну. Стварай камісію, праводзьце тэндэр. Чым большы аб’ём, тым таньней», — загадаў Лукашэнка, зьвяртаючыся да намесьніка прэм’ер-міністра Міхаіла Русага.

А зьвярнуўшыся да дырэктара Інстытуту лёну Івана Голуба, Лукашэнка заявіў: «Ты павінен кіраваць сталінскімі мэтадамі. Сказаў — зрабілі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG