Заява апублікаваная на сайце ведамства.
Ад 18 жніўня часова ўводзяцца абмежаваньні на пастаўку ў Расею прадукцыі чатырох беларускіх прадпрыемстваў:
1. ААТ «Вітконпрадукт» (паўторнае выяўленьне рэшткаў тэтрацыкліну ў мясе птушкі);
2. ААТ «Малочныя горкі» (паўторнае выяўленьне ў пітным малацэ рэшткаў лінкаміцыну);
3. ААТ «Рагачоўскі МКК» (паўторнае выяўленьне ў згушчаным малацэ рэшткаў лінкаміцыну);
4. ААТ «Савушкин продукт» (паўторнае выяўленьне ў сухой малочнай сыроватцы рэшткаў тылязіну).
Таксама за выяўленыя парушэньні ад 17 жніўня ўводзіцца рэжым узмоцненага лябараторнага кантролю адносна прадукцыі яшчэ пяці вытворцаў:
1. СП ТАА «Бак» (рэшткі тэтрацыкліну ў буйнакавалкавых паўфабрыкатах зь ялавічыны);
2. СААТ «Белавескія сыры» (рэшткі салінаміцыну ў сыры);
3. ААТ «Бабруйскі мясакамбінат» (рэшткі тэтрацыкліну ў буйнакавалкавых паўфабрыкатах зь ялавічыны);
4. ААТ «Здравушка-Мілк» (выяўленьне ў малацэ рэшткаў тылязіну і цыпрафляксацыну);
5. ААТ «Менскі малочны завод № 1» (выяўленьне ў малацэ рэшткаў лінкаміцыну).