Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Імгла ў садочку


Эрнст Фэрдынанд Омэ, «Шэсьце ў імгле» (1828)
Эрнст Фэрдынанд Омэ, «Шэсьце ў імгле» (1828)

Ранкам на вёску спусьцілася імгла. Дзьве птушкі прыляцелі ў наш садочак і сталі дзяўбці цяжкія гронкі вінаграду над тэрасай.

Я выйшаў вонкі і прагнаў нахабнікаў. Што за птахі? З выгляду як шпакі, толькі большыя. Калі я раздумваў, з адчыненых дзьвярэй у млечную вогкасьць садочка шмыгануў наш кот. Вернецца ўмакрэлы і брудны. Не ўпільнаваў, будзе мне ад жонкі!

Хвілін дзесяць я гартаў даведнік «Птушкі Эўропы», але безвынікова.

— Шпакі падзяўблі нам вінаград, — кажу з калідору жонцы, вырашыўшы прамаўчаць пра ката.

— Гэта не шпакі, а дразды, прыродазнаўца ты наш, — адказвае жончын паўсонны голас са спальні. — Чаго ты выпусьціў Рамзэса ў такую макрэчу?

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG