Бэнан адказваў на пытаньне выданьня The American Prospect пра белых расістаў, якія справакавалі на днях беспарадкі ў горадзе Шарлотсвілі.
Адначасова галоўны стратэг Белага дому выказаў меркаваньне, што прэса надае выступам ультраправых зашмат увагі, якой яны ня вартыя.
Меркаваньне Бэнана наконт гэтага пытаньня выклікала асаблівую цікавасьць, паколькі яго самога СМІ нярэдка называюць адным з ідэолягаў так званага руху «альтэрнатыўных правых» (alt-right). Стыў Бэннон раней узначальваў сайт Breitbart, папулярны сярод ультраправых.
Амэрыканскія СМІ адзначаюць, што Стыў Бэнан выказаўся на адрас прыхільнікаў перавагі белай расы больш жорстка, чым Трамп, які ўсклаў адказнасьць за беспарадкі ў Шарлотсвілі на «абодва бакі».
У размове з The American Prospect Бэнан таксама рэзка выказаўся на адрас Кітаю, заявіўшы, што ён «разьвязаў супраць Амэрыкі сапраўдную эканамічную вайну». Дарадца Трампа зноў заклікаў да пратэкцыянізму і «эканамічнага нацыяналізму».
Бэнан таксама заявіў, што «вайсковага рашэньня паўночнакарэйскай праблемы не існуе» і неабходна зрабіць стаўку на эканамічныя меры ўздзеяньня на Пхеньян.