Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратэстоўцы з Бараўлянаў паставілі намётавае мястэчка


Архіўнае фота. Пратэст жыхароў Бараўлянаў супраць высяканьня лесу ў красавіку 2016 году
Архіўнае фота. Пратэст жыхароў Бараўлянаў супраць высяканьня лесу ў красавіку 2016 году

Жыхары Бараўлянаў, што пад Менскам, пратэстуюць супраць высяканьня лесу і пабудовы шырокай шашы побач з дамамі ўжо больш за год. Як перадае тэлеканал «Белсат», цяпер жыхары паставілі ў лесе намётавае мястэчка пратэсту «як папярэджаньне чыноўнікам». Паставілі 4 намёты.

Жыхары падазраюць мясцовыя ўлады ў карупцыі, грашовай сувязі з забудоўнікамі. Як пераказвае «Белсат», яны бачаць такую схему: забудоўнік хоча пабудаваць шматпавярховыя дамы ў полі, да іх трэба весьці камунальныя сеткі, таму спачатку ў лесе побач высекуць дрэвы і пабудуюць школу (чаму школу не будуюць на полі, невядома), а потым да гатовых камунальных сетак, праведзеных за бюджэтныя грошы, падключаць камэрцыйныя дамы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG