Лінкі ўнівэрсальнага доступу

12 фактаў пра Аўганістан


Авечкі на пашы на ўскраіне Кабулу
Авечкі на пашы на ўскраіне Кабулу

У сувязі зь візытам прэм’ер-міністра Аўганістану Абдулы Абдулы ў Беларусь, прапануем вам жменю асноўнай інфармацыі пра Аўганістан.

1. У Аўганістане, паверхня якога роўная 653 тысячам квадратных кілямэтраў, жыве 33 мільёны чалавек. Паводле шчыльнасьці насельніцтва (50 чалавек на квадратны кілямэтар) Аўганістан займае 150-е месца ў сьвеце.

2. Аўганістан — краіна бяз выхаду да мора. Каля 4/5 яе плошчы займаюць горы. Аўганістан мяжуе з шасьцю краінамі: Туркмэністанам, Узбэкістанам, Таджыкістанам, Кітаем, Пакістанам, Іранам.

Кабул – агульны від на горад
Кабул – агульны від на горад

3. Цяперашняя афіцыйная назва краіны: Ісламская рэспубліка Аўганістан. Сталіца краіны: Кабул (паводле ацэнак, насельніцтва гораду налічвае каля 4 мільёнаў чалавек).

4. Афіцыйнымі мовамі Аўганістану зьяўляюцца пушту і дары. Абедзьве мовы належаць да індаэўрапейскай моўнай сям’і.

Аўганскія жанчыны стаяць у чарзе па харчаваньне падчас Рамадану
Аўганскія жанчыны стаяць у чарзе па харчаваньне падчас Рамадану

5. Паводле веравызнаньня, 99% насельнікаў Аўганістану — мусульмане. Аўганцы адзначаюць Новы год (Наўруз) 21 сакавіка, у першы дзень вясны.

6. Эканоміка Аўганістану ў асноўным абапіраецца на сельскую гаспадарку. Сельскагаспадарчыя землі займаюць каля 12% плошчы краіны. Як ацэньваецца, 80%-90% гераіну, што трапляе ў Эўропу, вырабляецца з опіюмнага маку, які вырошчваюць у Аўганістане.

Поле опіюмнага маку ў Аўганістане
Поле опіюмнага маку ў Аўганістане

7. Больш за 60% насельніцтва Аўганістану — непісьменныя.

8. Паводле ацэнак, 90% аўганцаў карыстаюцца мабільнымі тэлефонамі.

Аўганскія дзяўчаты на лётнішчы ў Гераце
Аўганскія дзяўчаты на лётнішчы ў Гераце

9. Асноўныя артыкулы аўганскага экспарту: садавіна і гародніна (сьвежая і сушаная), вырабы ручной працы (у тым ліку вядомыя ва ўсім сьвеце аўганскія дываны).

10. Асноўныя артыкулы аўганскага імпарту: нафтапрадукты, машыны і абсталяваньне, мэталы, тавары народнага спажываньня. Галоўныя артыкулы імпарту зь Беларусі: нафтапрадукты, трактары, седлавыя цягачы.

Аўганцы гуляюць у бузкашы
Аўганцы гуляюць у бузкашы

11. Традыцыйныя аўганскія стравы: кебаб, хлеб «наан», плоў.

12. Традыцыйны аўганскі спорт: бузкашы — своеасаблівы від гульні ў пола на конях, дзе замест мяча выкарыстоўваецца абезгалоўленая туша казла.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG