Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статкевічу завочна прысудзілі 15 сутак арышту


Як выявілася 14 жніўня, лідэру Беларускага народнага кангрэсу Міколу Статкевічу яшчэ 9 жніўня прысудзілі 15 сутак арышту. Як перадае праваабарончы цэнтар «Вясна», судзьдзя Юлія Кавяка завочна прысудзіла Статкевічу арышт за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 3 ліпеня.

Паказаньні давалі сьведкі-міліцыянты А. Казлоў і ​М. Рыжанкоў. Таксама стала вядома, што 5 ліпеня судзьдзя Натальля Драчова прысудзіла Статкевічу штраф 50 базавых велічыняў (1150 рублёў) за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу (ускладаньні кветак на Вайсковых могілках) 8 траўня.

Статкевіч пацьвердзіў Свабодзе, што асуджаны на арышт, але цяпер знаходзіцца на волі.

«Ведаеце, па-першае, гэта зьневажальна, — адказвае Статкевіч на пытаньне, пойдзе ён сам адбываць зьняволеньне ці будзе чакаць арышту. — А па-другое, яны самі выберуць момант. Калі не захочуць, то скажуць „месцаў няма“, гэта ўжо было».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG