Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЛДП на чарговых прэзыдэнцкіх выбарах вылучыць кандыдатам Алега Гайдукевіча


Алег Гайдукевіч
Алег Гайдукевіч

Лібэральна-дэмакратычная партыя на чарговых прэзыдэнцкіх выбарах (адбудуцца не пазьней за 30 жніўня 2020 году) мае намер вылучыць кандыдатам у прэзыдэнты свайго першага намесьніка старшыні Алега Гайдукевіча, паведамляе БелАПАН.

Ён нагадаў, што восеньню пачынаецца кампанія па выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў.

«Мы правядзем кангрэс нашых прэтэндэнтаў у дэпутаты мясцовых саветаў. Кожны зь іх стане маёй даверанай асобай на выбарах. Асноўную задачу мы бачым у тым, каб працягваць ўмацоўвацца як сыстэмная апазыцыйная партыя. Мы ўжо прайшлі цыкл выбарчых кампаній, атрымалі сэнатара, дэпутата, на сёньня наша галоўная задача — і далей прасоўваць нашых людзей на розныя пасады», - сказаў палітык.

Гайдукевіч заявіў, што сёньня ЛДП «гатовая да ўсіх выбарах, калі б яны ні адбыліся».

«Мы заявілі пра свайго кандыдата ў прэзыдэнты, заявілі пра вылучэньне максымальнай колькасьці кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў. Я перакананы, што іх будзе больш, чым у любой іншай партыі», — адзначыў ён.

Палітык таксама паведаміў, што партыя заклікае ўлады «сумясьціць у 2018 годзе правядзеньне мясцовых выбараў з рэфэрэндумам і перайсьці на прапарцыйна-мажарытарную сыстэму, каб на выбарах былі і партыйныя сьпісы».

«Я вельмі ганаруся, што партыя вылучыла мяне, што я буду ўдзельнічаць у выбарах як чалавек, які прадстаўляе Лібэральна-дэмакратычную партыю. На сёньня галоўныя выбары — у мясцовыя саветы, мы да іх рыхтуемся. Але ўжо цяпер нашы кандыдаты ў дэпутаты будуць казаць, што у партыі ёсьць кандыдат і на выбарах прэзыдэнта. Ужо цяпер мы будзем расказваць, што прапануем на прэзыдэнцкіх выбарах», - заявіў Гайдукевіч.

Як заявіў палітык, ён хоча, каб «прэзыдэнцкія выбары праходзілі спакойна, мірна, каб была палітычная культура». «Для гэтага ўсе сур’ёзныя палітычныя партыі павінны загадзя вылучаць сваіх кандыдатаў, працаваць з насельніцтвам, рыхтавацца да выбараў. Тады выбары будуць праходзіць спакойна, людзі будуць ведаць, за каго галасаваць, тады мы прышчэпім палітычную культуру», — сказаў Гайдукевіч.

Алег Гайдукевіч — сын старшыні ЛДП Сяргея Гайдукевіча. Да прыходу ў партыю ён узначальваў Фрунзэнскі РУУС Мінска.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG