Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Блогер Эдуард Пальчыс аштрафаваны на 460 рублёў за мітынг у Курапатах


Эдуард Пальчыс выступае ў Курапатах. 3 сакавіка 2017 году
Эдуард Пальчыс выступае ў Курапатах. 3 сакавіка 2017 году

Пра гэта ён даведаўся ад судовага выканаўцы, які патэлефанаваў Пальчысу 11 жніўня раніцай.

Аказалася, што судовае паседжаньне па справе Пальчыса адбылося яшчэ 2 траўня. Яго судзілі за выступ на мітынгу ў абарону Курапатаў, які адбыўся 3 сакавіка. Штраф склаў 20 базавых велічынь (460 рублёў). Але ні папяровага, ні смс-паведамленьня пра гэта ён не атрымліваў.

Як паведаміў Эдуард Пальчыс Свабодзе, 11 жніўня — апошні дзень, калі можна заплаціць штраф без налічэньня працэнтаў за пратэрміноўку.

«Давядзецца заплаціць. Але абурае, што не было ніякіх паведамленьняў ні пра суд, ні пра штраф. Калі б мяне цяпер не было ў горадзе, то пачалося б налічэньне працэнтаў за пратэрміноўку», — сказаў Пальчыс.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG