Лінкі ўнівэрсальнага доступу

#Няскораная. Моладзь БНФ праводзіць флэшмоб памяці Ларысы Геніюш


Ларыса Геніюш
Ларыса Геніюш

Актывісты Моладзі БНФ прапаноўваюць публікаваць у сацыяльных сетках фатаздымкі, вершы, аўдыё і цытаты Ларыcы Геніюш з хэштэгам #Няскораная. Такім чынам прапаноўваецца адзначаць 107 гадавіну яе нараджэньня.

«Сёньня, 9 жніўня, спаўняецца 107 гадоў, як нарадзілася выбітная беларуская паэтка, дысыдэнтка і грамадзянка БНР Ларыса Антонаўна Геніюш. Мы, актывісты Моладзі БНФ, зь вялікай павагай ставімся да асобы і да творчасьці Ларысы Геніюш, таму ня можам праігнараваць гэтую сьвяточную дату і аб’яўляем інтэрнэт-акцыю, каб ушанаваць яе памяць», — гаворыцца ў паведамленьні арганізацыі.

Удзельнікам флэшмобу прапаноўваецца напісаць, чаму варта рэабілітаваць Ларысу Геніюш і дадаць яе творчасьць у школьную праграму.

«Ларыса Геніюш ня толькі зрабіла вялікі ўклад у беларускую літаратуру, але ўяўляе сабой цудоўны прыклад змаганьня, стойкасьці і непахіснасьці. Гэтай жанчыне давялося зьведаць мноства выпрабаваньняў. Але, нягледзячы ні на што, яна годна вытрымала ўсе цяжкасьці. Таму ўшанаваць памяць Ларысы Геніюш у яе Дзень народзінаў — гэта справа гонару любога сьвядомага патрыёта сучаснай Беларусі», — сьцьвярджаюць актывісты.

Моладзь БНФ больш за год дамагаецца рэабілітацыі Ларысы Геніюш. Актывісты абвясьцілі конкурс эсэ на тэму «Чаму варта рэабілітаваць Ларысу Геніюш?», а таксама зьбіралі подпісы за тое, каб надаць імя паэткі адной з вуліц у Зэльве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG