Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Рассельгаснагляд» вярнуў у Беларусь 2 тоны аўсянкі


«Рассельгаснагляд» не прапусьціў у Расею 2 тоны аўсяных шматкоў, якія спрабавалі правезьці праз пункт пропуску «Чырвоны камень», што ў Бранскай вобласьці.

Як адзначылі ў тэрытарыяльным упраўленьні «Рассельгаснагляду» па Бранскай і Смаленскай абласьцях, 2300 кіляграмаў аўсяных шматкоў невядомага паходжаньня везьлі зь Беларусі. У перавозчыка не было неабходных фітасанітарных дакумэнтаў. Груз быў адпраўлены назад.

Тыдзень таму Рассельгаснагляд забараніў пастаўкі беларускага марозіва з прадпрыемства «Марозпрадукт». Прычына — знойдзеныя рэшткі антыбіётыкаў.

Да таго ж расейскае нагляднае ведамства ўзмацняе лябараторны кантроль за прадукцыяй агракамбінату «Дзяржынскі», «Бабушкиной крынки», Гомельскага мясакамбінату, мясакамбінату «Мір», «Смалявічы-бройлера», Шчучынскага масласырзаводу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG