Дзе была праская друкарня Скарыны ў Празе і ягоны магчымы дом? Як ушанаваная памяць першадрукара беларускае Бібліі ў горадзе, дзе ён яе выдаў? Беларусы Чэхіі правялі эксурсію-пэрформанс з прафэсійным гідам па скарынаўскіх мясьцінах у Празе.
Другое жывое відэаўключэньне з імпрэзы:
Экскурсія пачалася са Старамесцкай плошчы, дзе, меркавана, арандаваў друкарню Скарына, прайшла праз Карлаў мост, паўз Каралеўскія Градчанскія сады, якія даглядаў беларускі першадрукар, і завяршылася каля помніка Скарыну ў праскім раёне Градчаны.
Удзельнікі пачулі экскурсавода Галіну Навумчык, дасьледчыка Сяргея Абламейку, пісьменьнікаў Уладзімера Арлова, Сяргея Дубаўца ды іншых вядомых гасьцей зь Беларусі. Праход па скарынавых мясьцінах пачаўся а 16-й гадзіне менскага часу.