Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародная канфэдэрацыя прафсаюзаў асудзіла перасьлед прафсаюзных лідэраў у Беларусі


Пасьля ператрусу ў менскім офісе прафсаюзу радыёэлектроннай прамыловасьці
Пасьля ператрусу ў менскім офісе прафсаюзу радыёэлектроннай прамыловасьці

Міжнародная канфэдэрацыя прафсаюзаў (МКП) запатрабавала ад беларускіх уладаў спыніць перасьлед лідэраў незалежных прафсаюзаў і пачаць прытрымлівацца міжнародных абавязацельстваў у пытаньні забесьпячэньня правоў прафэсійных аб’яднаньняў працоўных. Такім чынам МКП адрэагавала на крымінальную справу ў дачыненьні да лідэра прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгальтара арганізацыі Ігара Комліка.

У заяве, апублікаванай 4 жніўня на афіцыйным сайце МКП, гаворыцца, што канфэдэрацыя занепакоеная фактамі перасьледу двух членаў Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў — прафсаюзу РЭП і Беларускага незалежнага прафсаюзу (БНП), у офісах якіх 2 жніўня «адбыліся вобшукі і канфіскацыі дакумэнтаў і тэхнікі» і чыіх лідэраў «дапытвалі на працягу некалькіх гадзін».

МАП давала Беларусі рэкамэндацыі наконт зьмены ўказу аб замежнай фінансавай падтрымцы прафсаюзаў яшчэ 13 гадоў таму

У заяве адзначаецца, што Беларусь многія гады была ў цэнтры ўвагі Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) з-за «плянамерных і сыстэматычных парушэньняў правоў прафсаюзаў». Яго аўтары нагадалі, што Камісія па расьсьледаваньні МАП у 2004 годзе дала ўраду 12 рэкамэндацыяў, у тым ліку аб зьмене ўказу аб замежнай фінансавай падтрымцы прафсаюзаў, але да гэтага часу гэтыя рэкамэндацыі «рэалізаваныя толькі часткова».

Генэральны сакратар МКП Шэран Бароў заявіла, што «такія дзеяньні зьяўляюцца ўмяшаньнем дзяржавы ў дзейнасьць незалежных прафсаюзаў». Улады, адзначыла яна, «умяшаліся ў працу кіраўніцтва двух прафсаюзаў і стварылі атмасфэру рэпрэсіяў і страху».

«Тое, што адбылося, — помста ўладаў прафсаюзам»

Бароў падкрэсьліла, што Беларусь павінна прывесьці сваё заканадаўства ў адпаведнасьць зь міжнароднымі абавязацельствамі і цалкам выканаць усе дадзеныя раней рэкамэндацыі, у тым ліку аб замежнай фінансавай дапамозе, а таксама «спыніць выкарыстаньне дзейных прававых нормаў для перасьледу прафсаюзных лідэраў».

«Раней сёлета мы былі сьведкамі масавых пратэстаў супраць дэкрэту, які фактычна закляйміў звыш 400 тыс. грамадзян Беларусі дармаедамі. Незалежныя прафсаюзныя актывісты былі ў авангардзе гэтых пратэстаў. Усё тое, што адбылося, — помста ўладаў прафсаюзам, якія проста адстойваюць асноўныя прынцыпы і падтрымліваюць народ Беларусі», — лічыць кіраўнік МКП.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG