Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тры новыя кнігі ў Бібліятэцы Свабоды: Вячорка, Навумчык і Скобла


«Нельга быць беларусам, жыць у Празе і не выдаваць кнігі» — так мы тлумачылі ідэю «Бібліятэкі Свабоды», якую складаюць кнігі, створаныя паводле выбраных перадачаў Радыё Свабода. Юбілей першай кнігі Скарыны Свабода сустракае трыма новымі выданьнямі.

«Не сьмяшыце мае прыназоўнікі»

«Не сьмяшыце мае прыназоўнікі». Кніга Вінцука Вячоркі
«Не сьмяшыце мае прыназоўнікі». Кніга Вінцука Вячоркі

«Не сьмяшыце мае прыназоўнікі» — працяг папулярнай кнігі «Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам», дзе аўтар дасьціпна і дасьведчана распавядае, як казаць дакладна і прыгожа дома, у краме, на мітынгу, у дарозе, на іспытах, каб родная мова жыла ўсюды. Першая кніга «Бібліятэкі» на падставе відэаперадачаў — Скарына быў бы ўражаны.

«Дзевяноста другі»

«Дзевяноста другі». Кніга Сяргея Навумчыка
«Дзевяноста другі». Кніга Сяргея Навумчыка

«Дзевяноста другі» — Сяргей Навумчык разглядае 1992-гі, калі быў забаронены рэфэрэндум аб датэрміновых выбарах у Вярхоўны Савет, як год пачатку драмы беларускай дэмакратыі. Раней пабачылі сьвет кнігі «Дзевяноста першы», «Дзевяноста чацьверты», «Дзевяноста пяты». Рыхтуюцца да выхаду «Дзевяноста трэці». Ашаламляльнае падарожжа ў будычыню, якая пакуль застаецца ў мінулым. «Людям посполітым к доброму наученію», як сказаў бы Скарына.

«Высьпятак ад Скарыны»

«Высьпятак ад Скарыны». Кніга Міхася Скоблы
«Высьпятак ад Скарыны». Кніга Міхася Скоблы

«Высьпятак ад Скарыны» — блогі і дыялёгі Міхася Скоблы, у якіх аўтар прапануе свой адказ на пытаньні: чаму Скарына бы радаваўся, на што гневаўся, чым цешыўся, за што і каму даў бы высьпятка ў сёньняшняй Беларусі? Цікава, ці пазнаў бы першадрукар свае словы ў пераказе Алеся Разанава?

Каб атрымаць кнігу, запоўніце анкету

Пра публічныя прэзэнтацыі новых выданьняў будзе абвешчана асобна.

Спампаваць папярэднія кнігі з сэрыі можна тут.

Некаторыя кнігі даступныя таксама ў фарматах EPUB MOBI TXT DOC FB2 AZW на сайце kniharnia.by

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG