Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кампанія Пракапені адмовілася купляць «Сбербанк»


Навошта беларускаму бізнэсоўцу ўкраінская дачка расейскага Сбербанка
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:18 0:00

Архіўнае відэа пасьля заяўкі на пакупку.

Кампанія VP Capital, заснаваная беларускім бізнэсоўцам Віктарам Пракапенем, адклікала заяўку на набыцьцё ўкраінскага банку «Сбербанк».

Як паведамляе dev.by, прадстаўнікі кампаніі заявілі, што адмова выкліканая рашэньнем сканцэнтравацца на іншых інвэстыцыях і праектах — у прыватнасьці, на праектах у сфэры штучнага інтэлекту.

На пачатку ліпеня прэсава служба Нацбанку Ўкраіны паведаміла, што Пракапеня падаў пакет дакумэнтаў на ўзгадненьне апасродкаванай (праз ААТ «Парытэтбанк» Беларусі) пакупкі 100% акцый акцыянэрнага таварыства «Сбербанк».

Прадпісаны ў ліпені прэзыдэнцкі ўказ № 254 дазволіў VP Capital набыць пакет акцыяў «Парытэтбанку». Агучаная сума ўгоды — 50 мільёнаў даляраў.

Віктар Пракапеня — у ліку самых пасьпяховых і ўплывовых дзелавых людзей Беларусі, найбуйнейшы падаткаплатнік сярод фізычных асобаў у 2016 годзе. Актыўна інвэстуе ў ІТ-праекты, сёлета зацікавіўся банкаўскім сэктарам.

У 2015 годзе Пракапеня быў арыштаваны, але пасьля некалькіх месяцаў за кратамі «кампэнсаваў усю шкоду» і быў адпушчаны на свабоду. Сёлета Аляксандар Лукашэнка наведаў офісы дзьвюх кампаніяў Пракапені — «EXP Capital» і «Вanuba Development» — і паабяцаў падтрымку беларускаму ІТ-сэктару.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG