Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аднавіўся судовы канвэер. Актывістаў штрафуюць за ўдзел у акцыях


Леанід Кулакоў (у кашулі-вышыванцы) на акцыі супраць манэўраў «Захад-2017» 7 ліпеня ў Менску
Леанід Кулакоў (у кашулі-вышыванцы) на акцыі супраць манэўраў «Захад-2017» 7 ліпеня ў Менску

Першамайскі суд Менску 1 жніўня пакараў актывіста Леаніда Кулакова штрафам у 30 базавых велічынь (690 рублёў).

Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. 7 ліпеня на Кастрычніцкай плошчы ў Менску 12 актывістаў разгарнулі плякаты «Свабоду палітвязьням» і «Рускі салдат, ідзі дадому».

Сьведкам на працэсе выступіў і міліцыянт Караваеў.

За ўдзел у гэтым жа пікеце аштрафаваная на 30 базавых велічынь актывістка Вольга Мікалайчык. Таксама яе пакаралі штрафам у 30 базавых велічынь за ўдзел у акцыі, якая адбылася 3 ліпеня.

На 4 жніўня ў суд выклікалі актывістку Ніну Багінскую і жонку Мікалая Статкевіча Марыну Адамовіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG