Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самалёт з расейскім віцэ-прэм’ерам, якога не прапусьціла ў Малдову Румынія, сеў у Менску


Дзьмітрый Рагозін
Дзьмітрый Рагозін

Рэйсавы пасажырскі самалёт авіякампаніі S7 з віцэ-прэм’ерам Расеі Дзьмітрыем Рагозіным на борце, які накіроўваўся ў Малдову на сустрэчу з прэзыдэнтам Ігарам Дадонам, не прапусьцілі ў сваю паветраную прастору ўлады Румыніі. Пасьля развароту самалёт быў вымушаны сысьці на запасны аэрапорт у Беларусі.

У Міністэрстве замежных справаў Румыніі пацьвердзілі, што самалёту з Рагозіным не далі дазволу на палёт у паветранай прасторы краіны, паколькі на борце знаходзіўся пасажыр, прозьвішча якога «ўнесена ў санкцыйныя сьпісы ЭЗ». У аэрапорце Кішынэву, дзе павінен быў прызямліцца рэйс, прайшла акцыя пратэсту супраць візыту Рагозіна.

20 ліпеня Малдова выступіла супраць таго, каб расейскі віцэ-прэм’ер прыляцеў у Кішынэў і Тыраспаль на самалёце ваенна-паветраных сілаў. Рагозін заявіў, што мае намер прыляцець нягледзячы на забарону.

Дзьмітрый Рагозін ўваходзіць у лік грамадзян Расеі, у дачыненьні да якіх уведзены санкцыі Эўразьвязу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG