Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея ўвяла санкцыі ў дачыненьні да дыпляматаў ЗША


Дыпляматычная дача ЗША ў Сярэбраным бары
Дыпляматычная дача ЗША ў Сярэбраным бары

Улады Расеі забаранілі амэрыканскім дыпляматам карыстацца дачай у Сярэбраным бары пад Масквой і складам у Маскве, паведамляецца ў рэлізе Міністэрства замежных спраў.

Крэмль запатрабаваў ад Белага дому да 1 верасьня скараціць колькасьць дыпляматаў, якія знаходзяцца ў Расеі, да 455 чалавек. У паведамленьні падкрэсьліваецца, што Расея можа пашырыць санкцыі.

Напярэдадні прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін заявіў, што Масква пакуль стрымана рэагуе на магчымыя новыя амэрыканскія санкцыі супраць яе.

У канцы сьнежня 2016 году амэрыканскія ўлады абвясьцілі пэрсонай нон-грата 35 расейскіх дыпляматаў і зачынілі дзьве дыпляматычныя дачы ў штатах Нью-Ёрк і Мэрыленд. Вашынгтон заявіў, што захады прынятыя ў адказ на меркаванае расейскае ўмяшаньне ў амэрыканскія выбары і ціск на амэрыканскіх дыпляматаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG