Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Песьні на лета


Сёньня прапаную песьні пра лета і ў летнім настроі.

Пачнём ад задумлівай баляды ангельскага гітарыста і сьпевака Крыса Рые (Chris Rea) «Looking for the Summer». Песьня ўпершыню зьявілася на альбоме «Auberge» з 1991 году:

Песьняй гэтага сьпевака і закончым, але спачатку яшчэ жменя маіх улюбёны песень пра лета. «Summertime» у выкананьні самой Элы Фіцджэралд, 1968 год:

Знакамітая песьня Джорджа Гершвіна, і знакамітае выкананьне. Наўрад, ці магчыма выканаць яе лепей. А, можа, і магчыма? Вось неверагодная Джэніс Джоплін, 1969 год:

Недзе ў той самай эпосе, калі «Summertime» выконвалі Эла Фіцджэральд і Джэніс Джоплін, шырэйшай публіцы паказаўся амэрыканскі гурт «The Lovin' Spoonful» са сваім першым вялікім гітом, «Summer in the City». Яны сьпявалі файна, але мне ўсё ж файней іхная песьня гучыць у выкананьні Джо Кокера з 1994 году:

І яшчэ адна вельмі летняя/вакацыйная песьня — «School’s Out» (Школа скончылася) амэрыканскага «шок-рокера» Эліса Купэра. Вельмі добрая песьня, якая пасьля сваёй прэм’еры ў 1972 годзе ўвайшла як абавязковы пункт усіх ягоных канцэртаў і была падхоплена шмат якімі іншымі выканаўцамі як своеасаблівы «антышкольны гімн», накшталт «Another Brick in the Wall Part 2» гурту «Pink Floyd». Дарэчы, пасьля зьяўленьня пінк-флойдаўскага альбому «The Wall» у 1979 годзе Эліс Купэр уключаў час ад часу фрагмэнты «Another Brick in the Wall Part 2» у канцэртныя выкананьні свайго гіта «School’s Out».

І на заканчэньне яшчэ раз Крыс Рые — «On the Beach» з аднайменнага альбому з 1986 году:

Прыемнага ўсім лета, ці то на пляжы, ці то па-за ім.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG