Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік «Укрцэмэнту» абвінаваціў беларускіх вытворцаў у несумленнай канкурэнцыі


Цэмэнтны завод у Крычаве.
Цэмэнтны завод у Крычаве.

Старшыня асацыяцыі вытворцаў цэмэнту Ўкраіны «Укрцэмэнт» Павел Качура ў інтэрвію агенцтву «Інтэрфакс-Украіна» заявіў, што імпарт цэмэнту зь Беларусі можа прывесьці да закрыцьця аднаго-двух заводаў на тэрыторыі Ўкраіны. Паводле дадзеных «Укрцэмэнту», у 2016 годзе імпарт цэмэнту ва Ўкраіну павялічыўся на 40% у параўнаньні з 2015 годам.

«Галоўная праблема — нядобрасумленная канкурэнцыя. Мы разумеем адкрытасьць рынку як дарогу з двухбаковым рухам, ад якога выйграе галоўным чынам спажывец. Гэта значыць, калі беларускі цэмэнт канкуруе на рынку Ўкраіны, то і ўкраінскі цэмэнт павінен мець магчымасьць канкурыраваць на рынку Беларусі.

Беларускі цэмэнт на тэрыторыі Ўкраіны знаходзіць такую пратэкцыю, якая нават не сьнілася ўкраінскаму вытворцу.

І тут узьнікае першая праблема — украінскі цэмэнт на беларускі рынак не пускаюць. Другое — называць эканоміку Беларусі „рынкавай“ можна зь вялікай нацяжкай, а значыць, зь вялікай нацяжкай можна казаць і аб рынкавых цэнах. Напрыклад, у вытворчасьці цэмэнту Беларусь плянуе выкарыстаць энэрганосьбіты, перш за ўсё газ, які купляе па дагаворных „палітычных“ цэнах на 100 даляраў за тысячу кубамэтраў таньней, чым ва Ўкраіне. І трэцяе, самае сумнае — беларускі цэмэнт на тэрыторыі Ўкраіны знаходзіць такую пратэкцыю, якая нават не сьнілася ўкраінскаму вытворцу».

Павел Качура дадаў, што сёлета былі выяўленыя факты ўвозу беларускага цэмэнту на мытную тэрыторыю Ўкраіны па фіктыўных сэртыфікатах. «Выдаліць гэтую прадукцыю цяпер ужо немагчыма, але інфармацыя пра тое, хто яе ўвозіў, калі, у якой колькасьці, засталася. І дзейнічаюць выразныя патрабаваньні закону аб матэрыяльнай адказнасьці такіх „імпартэраў“».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG