Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадню «ўшчыльняць» каля цэнтру, пашыраць на поўнач і поўдзень


Ілюстрацыйнае фота. Горадня, від на горад з вышыні птушынага палёту
Ілюстрацыйнае фота. Горадня, від на горад з вышыні птушынага палёту

Старшыня Гарадзенскага гарвыканкаму Мечыслаў Гой паведаміў БелТА пра пляны забудовы цэнтру і ўскраінаў Горадні.

Будуць забудоўвацца тэрыторыі «практычна ў цэнтры гораду», дзе «ў крокавай дасяжнасьці» ўжо ёсьць «незагружаныя» школы, дзіцячыя садкі ды іншыя аб’екты інфраструктуры, кажа Гой. Для будаваньня новага жытла будуць «актыўна выкарыстоўвацца» тэрыторыі былых вайсковых гарадкоў. Таксама горад будзе пашырацца ў паўночным і паўднёвым кірунку.

Гой назваў наступныя месцы забудовы:

— былы вайсковы гарадок на перасячэньні вуліц Пралетарскай і Шчорса (распачатае будаўніцтва дамоў на 4 тысячы жыхароў);

— былы вайсковы гарадок на вул. Лідзкай (у верасьні-кастрычніку мае пачацца будаўніцтва дамоў на 2 тысячы кватэраў);

— у раёне вул. Вясеньняй і Каліноўскага (у неназваны час — 2 тысячы кватэраў);

— у раёне вул. Савецкіх памежнікаў і Курчатава;

— былая вайсковая частка ў раёне Фолюш (жылыя дамы і, магчыма, спартовы цэнтар);

— магчыма, спартовы цэнтар ня ў Фолюшы, а каля вёскі Солы на скрыжаваньні пр. Кляцкова і Янкі Купалы;

— новы раён Грандзічы на поўнач ад Горадні (у пэрспэктыве павелічэньне насельніцтва з 27 тысяч да 70 тысяч чалавек, будаўніцтва цяпер прыпыненае праз пытаньні з камунікацыямі; магчымае будаўніцтва электрычнай кацельні).

У Менску «ўшчыльненьне» жылых раёнаў часта выклікае спрэчкі: напрыклад, «ушчыльненьне» раёну Ўсход за кошт зялёнай зоны, пляны зносу старой Асамалоўкі дзеля «ўшчыльненьня», знос Трактарнага пасёлку да грамадзкага абмеркаваньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG