Эканаміст, як і Лукашэнка
Доктар эканамічных навук. Тры вышэйшыя адукацыі:
- эканамічны факультэт Дзяржаўнага аграрнага унівэрсытэту
- факультэт мэнэджмэнту Малдоўскай акадэміі эканамічных ведаў
- факультэт эканамічнага права Міжнароднага інстытуту мэнэджмэнту
Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва паміж дзьвюма краінамі
Вопыт Ігара Дадона
- Пачаў працаваць у 1997 годзе на Фондавай біржы Малдовы
- 2001–2005 — чалец рады дырэктараў «Нацыянальнага дэпазытарыя каштоўных папераў»
- 2002–2005 — прэзыдэнт біржавога камітэту пры таварнай біржы Малдовы, чалец арбітражнай камісіі пры фондавай біржы Малдовы
Міністар
- 2005–2006, намесьнік міністра эканомікі і гандлю
- 2006–2008, міністар эканомікі і гандлю
- 2008–2009, першы віцэ-прэм’ер, міністар эканомікі і гандлю
Дэпутат, як і Лукашэнка
- 2009 і 2010 — дэпутат парлямэнту ад кампартыі
- 2014 — дэпутат парлямэнту ад партыі сацыялістаў
Апазыцыянэр і партыйны лідэр
2011 — выйшаў з фракцыі кампартыі, узначаліў партыю сацыялістаў.
2014 — партыя сацыялістаў перамагла на выбарах. Партыйная фракцыя — у апазыцыі да правацэнтрысцкага кааліцыйнага ўраду.
Бунтар
У студзені 2016 году каардынаваў дзеяньні пратэстнага руху. Быў адным з прадстаўнікоў пратэстоўцаў на перамовах з прадстаўнікамі ўраду і кіроўнай большасьці ў парлямэнце.
Прэзыдэнт
У лістападзе 2016 абраны прэзыдэнтам. Дадон стаў трэцім ўсенародна абраным прэзыдэнтам Малдовы (пасьля Мірчы Сьнегура і Пэтру Лучынскага). Пасьля выбараў Дадон выйшаў са складу партыі сацыялістаў.
Асабістае жыцьцё — падобна і не падобна да Лукашэнкі
- Жонка Ігара Дадона — Галіна, жанатыя з 1999 году
- Трое сыноў, малодшы — Нікаляе
Захапленьні
- Рыбалка і паляваньне. Старшыня Фэдэрацыі шахмат Малдовы
- Адпачынак зь сям’ёй — горналыжныя курорты ў Альпах, курорты на Кіпры
Памяняў сьцяг і мову, але ня так, як Лукашэнка
Пасьля абраньня прэзыдэнтам Дадона з будынку адміністрацыі прэзыдэнта Малдовы быў зьняты сьцяг Эўразьвязу, які вісеў побач з малдоўскім.
Назва мовы на афіцыйным сайце прэзыдэнта Малдовы была зьмененая з румынскай на малдоўскую. Пры гэтым, паводле пастановы Канстытуцыйнага суду, дзяржаўная мова Рэспублікі Малдова называецца румынскай, як было ў тэксьце Дэклярацыі аб незалежнасьці.
Рэфэрэндум, але не такі, як у Лукашэнкі
24 верасьня правядзе кансультацыйны рэфэрэндум у чатырох пытаньнях:
- пашырэньне паўнамоцтваў прэзыдэнта
- скарачэньне колькасьці дэпутатаў парлямэнту
- закон аб вяртаньні грамадзянам Малдовы выведзенага з банкаў мільярда даляраў
- выкладаньне гісторыі Малдовы (а не гісторыі румынаў) у школах краіны
За адзінства краіны
Першая сустрэча лідэраў Малдовы і Прыднястроўя за 8 гадоў.
У 2017 годзе Дадон двойчы сустрэўся з лідэрам непрызнанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі Вадзімам Краснасельскім.
Адна з маіх галоўных мэтаў — гэта аб’яднаньне краіны. У Малдовы няма будучыні без Прыднястроўя, а ў Прыднястроўя няма яго без Малдовы. Калі нехта з левага берага кажа, што мы ніколі ня будзем разам, я пытаюся: хочаце ва Ўкраіну? Вы павінны выбраць, дарагія прыднястроўцы. Незалежнасьці ня будзе ніколі. Статусу як суб’екта Расейскай Фэдэрацыі ня будзе, толькі аб’яднаньне ў рамках адзінай дзяржавы. Мы знойдзем формулу. Давайце абмяркоўваць.
Спачатку Масква
Першы візыт прэзыдэнта Малдовы ў Расею за апошнія 9 гадоў.
Першы замежны візыт прэзыдэнта Дадона быў у Маскву (студзень 2017).
Дадон быў адным зь нямногіх замежных лідэраў, якія стаялі побач з Пуціным на сьвяткаваньні ў Маскве Дня Перамогі 9 траўня 2017 году.
«Хачу, каб Малдова была, як Беларусь», — прэзыдэнт Дадон перад сустрэчай з Лукашэнкам
ЦЫТАТЫ ІГАРА ДАДОНА
«Я — прамалдоўскі палітык»
Я лічу, што ў нас шмат праблем, якія трэба вырашаць разам з Расеяй, гэта праўда. Але пры гэтым я не прарасейскі, не празаходні, а прамалдоўскі палітык, прыхільнік нашай дзяржаўнасьці. Я лічу, што самае галоўнае — выконваць інтарэсы ўласнай краіны. Мая «прарасейскасьць» — клішэ, якое спрабуюць укараніць у сьвядомасьць грамадзянаў мае палітычныя апанэнты.
4 рэчы, якія не зьяўляюцца прадметам перамоваў для Дадона
Нашая дзяржаўнасьць, захаваньне Малдовы, не аб’яднаньне зь нейкімі краінамі.
Наш нэўтралітэт, NATO — катэгарычна непрымальнае.
Наша праваслаўе. Каштоўнасьці эўрапейскія, якія спрабуюць нам рознымі шляхамі накінуць, нам гэтага не трэба.
Нашае стратэгічнае партнэрства з нашымі сябрамі з Расеі.
Бліжэй да Эўразійскага саюзу
3 красавіка 2017 Дадон падпісаў мэмарандум аб супрацоўніцтве Малдовы з Эўразійскім эканамічным саюзам (ЭАЭС). 14 красавіка на саміце ЭАЭС Малдове быў нададзены статус краіны-назіральніка ў саюзе
«Што тычыцца ЭАЭС, я выйшаў з прапановай падпісаць рамачнае пагадненьне. І я думаю, што ў бліжэйшы час мы яго падпішам. Але гэтае пагадненьне не супярэчыць дамове аб асацыяцыі з Эўразьвязам. Я думаю, мы правядзем рэфэрэндум па геапалітычным вэктары пасьля парлямэнцкіх выбараў... Я лічу, што Малдова больш выйграе ад інтэграцыі ў ЭАЭС. Гэта мая пазыцыя як грамадзяніна рэспублікі Малдова».
Пра Расею
Сяброўства паміж Малдовай і Расеяй непарушнае, як бы гэта камусьці не падабалася, а малдаване і рускія заўсёды будуць разам, таму што так запавет нам пакінулі нашы продкі. Расея — наш векавы, добры сябар і галоўны стратэгічны партнэр.
Мы заўсёды будзем шанаваць Пушкіна — несьмяротны сымбаль нашай шматвяковай сувязі з Расеяй. Ля ягонага помніка ў Кішынэве заўсёды будуць жывыя кветкі. Пакуль мы верныя нашым караням, у Малдовы, і ў Расеі ёсьць будучыня.
Я прапанаваў правесьці трохбаковыя перамовы з удзелам Расеі і ЭЗ. У нас ёсьць пагадненьне аб свабодным гандлі і з адным бокам, і з другім, але паміж Расеяй і ЭЗ дзейнічае санкцыйны рэжым, а цярпім ад гэтага мы — маленькая краіна.
Пра Эўразьвяз
Апошнія гады нас вельмі актыўна спрабуюць пераконваць, што адзіны выбар — гэта ЭЗ, падпісаньне пагадненьня аб асацыяцыі, але простыя людзі вельмі часта задаюць сабе пытаньне: а навошта сьпяшацца на цягнік, які губляе вагоны?