Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы Бэльгіі на пікеце перад амбасадай РБ нагадалі пра палітвязьняў у Беларусі


Пікет перад беларускай амбасадай у Брусэлі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:41 0:00

Пікет перад беларускай амбасадай у Брусэлі

Акцыя пратэсту адбылася каля амбасады Беларусі у Брусэлі у панядзелак а 11.30. Удзельнікі акцыі трымалі фатаграфіі палітвязьняў і плякат зь іх імёнамі. Падчас акцыі мінакам раздавалі ўлёткі з інфармацыяй пра Зьмітра Паліенку і Міхаіла Жамчужнага.

Арганізатар акцыі Дзяніс Казакевіч зьвярнуўся зь пісьмовым зваротам да пасла Беларусі у Бэльгіі Аляксандра Міхневіча. У звароце нагадваецца пра палітвязьняў, адсутнасьць свабодных выбараў у Беларусі і будучыя вучэньні «Запад-2017». У звароце падкрэсьліваецца, што пасол Беларусі як паўнамоцны прадстаўнік улады нясе поўную адказнасьць за злачынствы рэжыму. Актывіст патрабаваў ад Аляксандра Міхневіча выступіць з заявай, якая асуджае гэтыя злачынствы.

Акцыя пратэсту была арганізавана пры інфармацыйнай падтрымцы Руху Салідарнасьці «Разам»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG