Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінэнэрга пачало думаць, як у Беларусі захоўваць радыеактыўныя адкіды з АЭС


Распрацоўваецца канцэптуальны праект пункту пахаваньня радыеактыўных адкідаў, якія зьявяцца ў працэсе эксплюатацыі Беларускай АЭС. То бок радыеактыўныя адкіды будуць захоўвацца ў Беларусі.

Гэта вынікае з прэс-рэлізу «Аб навуковым суправаджэньні будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Рэспубліцы Беларусь», апублікаваным на сайце Белэнэрга.

«Выконваюцца дасьледаваньні, неабходныя для ўзьвядзеньня пункту пахаваньня адкідаў, распрацоўваюцца рэкамэндацыі па стварэньні адзінай сыстэмы ахоўных барʼераў сховішча радыеактыўных адкідаў для забесьпячэньня іх бясьпечнага захаваньня (пахаваньня). Будаўніцтва дадзенага пункту дазволіць ізаляваць радыеактыўныя адкіды АЭС і прадухіліць іх нэгатыўны ўплыў на навакольнае асяродзьдзе», — гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Першы энэргаблёк Беларускай АЭС плянуецца запусьціць у 2019 годзе, другі — у 2020 годзе.

Могільнік радыеактыўных адходаў у Беларусі збудуюць толькі к 2030 году, — Мінэнэрга

«Добрых могільнікаў нідзе не існуе. А кепскія існуюць», — экспэрт

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG