Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За сьмерць вучаніцы на бульбе пракурор патрабуе па 2 гады «хіміі» для настаўніц


Абвінавачаныя настаўніцы Вольга Завадзкая і Ірына Апанасевіч у судзе. Маладэчна, 4 ліпеня 2017 году
Абвінавачаныя настаўніцы Вольга Завадзкая і Ірына Апанасевіч у судзе. Маладэчна, 4 ліпеня 2017 году

Пракурор Вікторыя Паляшчук просіць прызнаць дзьвюх настаўніц сярэдняй школы № 11 г. Маладэчна вінаватымі ў неналежным выкананьні абавязкаў, што пацягнула па неасьцярожнасьці сьмерць школьніцы на ўборцы бульбы. На падставе гэтага прысудзіць кожнай па 2 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, прызначыць штраф у памеры 100 базавых велічынь і забараніць на працягу двух гадоў займаць пасады, зьвязаныя зь бясьпекай дзяцей.

Раней выкладчыцы францускай мовы Вольга Завадзкая і фізыкі Ірына Апанасевіч прызналі сваю віну цалкам. Бацькі загінулай дзяўчынкі прасілі суд не караць школьных настаўніц.

Летась 29 верасьня падчас уборкі бульбы пад Маладэчнам загінула вучаніца 8 клясы Вікторыя Папчэня — на яе наехаў грузавік. Кіроўцу ўжо прысудзілі 3 гады абмежаваньня волі.

Канчатковы вэрдыкт у рэзананснай справе будзе агучаны судом 12 ліпеня. Свабода вяла анлайн-трансьляцыю з папярэдніх пасяджэньняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG