Купальле — старажытнае сьвята, зьвязанае зь летнім сонцастаяньнем. Першы раз на Купалу гуляюць паводле грыгарыянскага календара ў ноч на 24 чэрвеня, другі раз — адпаведна юльянскаму календару на 7 ліпеня. У нашых продкаў Купальле адзначалася маляўніча, насычана прыгожымі звычаямі. Дахрысьцiянская сутнасьць сьвята засталася амаль некранутай да нашых дзён. Алесь Пушкін, мастак, які жыве ў мястэчку Бабры, — адзін з тых, хто захоўвае традыцыі сьвяткаваньня.