Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новых падаткаў ня будзе, а лёс «дармаедзкага» дэкрэту няпэўны


Ілюстрацыйнае фота. Акцыя супраць дэкрэту пра дармаедаў у Менску. 15 сакавіка 2017 году
Ілюстрацыйнае фота. Акцыя супраць дэкрэту пра дармаедаў у Менску. 15 сакавіка 2017 году

Міністар падаткаў і збораў Беларусі Сяргей Налівайка паабяцаў, што новых падаткаў налета ў Беларусі ня будзе. Пра гэта ён сказаў падчас анлайн-канфэрэнцыі на сайце БелТА.

«Ведамства працягвае кіравацца прынцыпамі дзейнага мараторыю на ўвядзеньне новых падаткаў і падвышэньне ставак. У 2018 годзе зьяўленьне новых падаткаў не плянуецца», — запэўніў кіраўнік ведамства.

Паводле чыноўніка, не плянуецца падвышаць і стаўкі збораў — за выключэньнем індэксацыі ставак, вызначаных у беларускіх рублях.

Як адзначыў Сяргей Налівайка, за пяць месяцаў сёлета ў кансалідаваны бюджэт сабрана 9 мільярдаў рублёў: у рэспубліканскі — амаль 4 мільярды, у мясцовыя бюджэты — 5 мільярдаў. Тэмп росту ў актуальных цэнах перавысіў 108%.

Лёс прэзыдэнцкага так званага «дармаедзкага» дэкрэту № 3, які выклікаў масавую незадаволенасьць грамадзян, падчас анлайн-канфэрэнцыі на афіцыйным рэсурсе не абмяркоўваўся.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG