Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскай журналістцы забаранілі ўезд у Беларусь. Амбасада Ўкраіны рыхтуе ноту


Аксана Каваленка
Аксана Каваленка

Беларускія памежнікі высадзілі зь цягніка журналістку «Украінскай праўды» Аксану Каваленку, забараніўшы ёй уезд на тэрыторыю Беларусі. Пра гэта яна напісала на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

«Цяпер я дакладна ведаю, што мне забаронены ўезд у Расею — хоць я туды і не зьбіралася, ехала ў Менск па сваіх справах. Але Расея і Беларусь — „саюзныя дзяржавы“, а таму зьнялі мяне зь цягніка на мяжы і адправілі назад ва Ўкраіну», — расказала Аксана Каваленка.

Паводле журналісткі, беларускія памежнікі старанна хавалі прычыну, па якой ёй нельга ўяжджаць у Беларусь, не было прад’яўлена ніякіх афіцыйных абвінавачваньняў. Аднак падчас праверкі пашпарту яна пасьпела пабачыць на маніторы кампутара, што знаходзіцца ў базе «непажаданых» для наведваньня Расейскай Фэдэрацыі.

Праўда, памежнікі, як ўдакладняе Аксана Каваленка, увесь час паўтаралі, што высновы пра «руку Масквы» — яе асабістыя фантазіі, а ўезд ёй забаронены менавіта ў Беларусь. На якой падставе — так і засталося таямніцай, бо службоўцы толькі спаслаліся на загад, які так і не прадэманстравалі.

Першы віцэ-сьпікер Вярхоўнай Рады Ўкраіны Ірына Герашчанка ў зьвязку з інцыдэнтам на мяжы заявіла, што ўкраінская амбасада ў Беларусі рыхтуе ноту аб беспадстаўнай забароне на ўезд журналісткі Аксаны Каваленкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG