Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нясьвіжы пры будаўнічых працах пацярпела брама старажытнага касьцёлу, потым яе адрамантавалі


Фота ўзятае з фэйсбуку гісторыка Міколы Волкава
Фота ўзятае з фэйсбуку гісторыка Міколы Волкава

«Сумныя навіны зь Нясьвіжу. Будаўнікі разьвярнулі браму каля касьцёла Божага цела канца XVIII ст., якая разам з храмам уключаная ў сьпіс каштоўнасьцяў катэгорыі „0“», — напісаў у фэйсбуку гісторык Мікола Волкаў.

Ягонае паведамленьне суправаджаюць фатаздымкі, на якіх відаць, што брама пашкоджаная будаўнічай тэхнікай.

«І як заўжды ў нас з рэстаўрацыяй: ніхто ні за што не адказны. Заляпаюць як-небудзь і скажуць, што так і было», — заключае Мікола Волкаў.

Радыё Свабода зьвярнулася па камэнтар да ксяндза і дэкана касьцёлу Божага цела ў Нясьвіжы Пятра Шарко. Ён цяпер знаходзіцца ў Будславе на традыцыйным каталіцкім фэсьце.

«Касьцёл у нас не 18 стагодзьдзя, а канца 16. Розьніца вялікая, — кажа Пётар Шрамко. — З агароджай нічога там сур’ёзнага няма, і ніякай цікавасьці для прэсы гэта ня мае. Браму ўжо перакладалі некалькі разоў. І ў 1970-я гады было разбурэньне. Як бы не хацелі, палову агароджы давядзецца перакладаць, бо яна ў аварыйным стане.

Лепей напісаць пра тое, што ў нас вядуцца працы, праводзіліся археалягічныя раскопы. Знойдзена шмат людзей, якія былі пахаваныя каля касьцёлу. Гэта важна. А тое не сэнсацыя. У нас знойдзеная пліта, на якой ёсьць надпіс «Тут спачывае Казімір Маляўскі, падваявода Навагрудзкі. 1718 год. Вось гэта сэнсацыя».

Пазьней стала вядома, што пашкоджаную браму адрамантавалі.

Касьцёл Божага цела ў Нясьвіжы — помнік архітэктуры эпохі раньняга барока. Першы на Беларусі езуіцкі касьцёл і першая крыжова-купальная базыліка з бязьвежавым барочным фасадам на тэрыторыі Рэчы Паспалітай.

У касьцёле знаходзіцца радавы магільны склеп князёў Радзівілаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG