Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Мазырскім НПЗ хочуць забараніць карыстацца мабільнікамі


На Мазырскім нафтаперагонным заводзе мяркуюць увесьці забарону на карыстаньне мабільнымі тэлефонамі. Пытаньне гэтае прынамсі абмяркоўвалася з кіраўнікамі службаў і цэхаў. Абазнаныя ў вытворчых справах спэцыялісты кажуць пра падрыхтоўку адпаведнага загаду.

Рабочы аднаго з падразьдзяленьняў НПЗ лічыць, што такі крок створыць вялікія нязручнасьці і нават напружанасьць у людзей, бо ў кожнага сямʼя, дзеці.

«Дзеля бясьпекі нам і без таго забаронена прыносіць на вытворчасьць фотаапараты, смартфоны. Тут як бы зразумела, хоць цяпер і тэлефонаў багата з рознымі функцыямі. А калі забароняць і мабільнікі, будзе зусім нязручна. Бо мабільнік — гэта яшчэ і сродак кантролю за малымі дзецьмі, калі яны застаюцца дома без нагляду дарослых», — кажа суразмоўца.

Мабільнікі пэрсанал мусіць пакідаць у разьдзявалках. Хто аслухаецца, пазбавіцца на першы раз прэміяльных. Наступным разам можа апынуцца за прахадной. Хутчэй за ўсё, гэта будзе расцэньвацца як парушэньне правілаў унутранага працоўнага распарадку.

Дырэкцыя заводу публічна не камэнтуе меркаваную навацыю. Наколькі вядома, на нарадзе забарону на мабільнікі тлумачылі пранікненьнем вірусу ў сыстэму — такое нібыта здарылася ў Расеі, і два заводы нібыта спыніліся.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG