Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд не задаволіў пазоў экс-міліцыянта Вусіка да міністра Шуневіча


Ігар Вусік
Ігар Вусік

Суд Цэнтральнага раёну Менску адхіліў пазоў былога супрацоўніка Крычаўскага РАУС да Міністэрства ўнутраных спраў аб аднаўленьні на працы і кампэнсацыі маральнай шкоды. Ігар Вусік назваў рашэньне судзьдзі Аляксандра Длужнеўскага несправядлівым і заявіў, што будзе абскарджваць яго ў Менскім абласным судзе.

Вусік супроць Шуневіча: звольнены міліцыянт патрабуе з МУС 10 тысяч рублёў за маральную шкоду

27 чэрвеня ў Цэнтральным судзе Менску пачаўся разгляд пазову звольненага з крычаўскай міліцыі падпалкоўніка Ігара Вусіка да міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча. Цяпер ужо падпалкоўнік у запасе Ігар Вусік падаў пазоў з патрабаваньнем аднавіць яго на працы, адмяніць спагнаньне, выплаціць заробак, які ён страціў з прычыны вымушаных прагулаў, і кампэнсаваць маральную шкоду.

Прадстаўнікі органаў міліцыі ў судзе
Прадстаўнікі органаў міліцыі ў судзе

Акрамя міністра Шуневіча, сярод пазваных начальнік Крычаўскага РАУС Станіслаў Чупрын. Ён прысутнічаў на судовым разборы, а вось міністар Ігар Шуневіч у суд сам не зьявіўся, а накіраваў замест сябе двух прадстаўнікоў: намесьніка начальніка Магілёўскага ўпраўленьня міліцыі па кадрах і ідэалёгіі Руслана Цясьленку і намесьніка начальніка ўпраўленьня ўласнай бясьпекі МУС па Магілёўскай вобласьці Віталя Сазонава.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG