Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стрыбульскі: «Хацелася б спадзявацца, што справа разваліцца»


Вызвалены фігурант справы «Белага Легіёну» Сяргей Стрыбульскі распавёў Свабодзе, што агулам адседзеў 3 месяцы і 5 дзён.

«Вызваленьне было цалкам нечаканым. Яшчэ раніцай ад Алеся Кіркевіча атрымаў перадачу. А днём паведамілі: мяне вызваляюць пад падпіску аб нявыезьдзе».

Што да ўмоваў утрыманьня, абыходжаньня ў СІЗА, Сяргей Стрыбульскі кажа:

«Вось тут і сябры пытаюцца, ці не катавалі мяне. Да закатаванага я не падобны. Стаўленьне было нармальным. Допыты былі, сьледчыя дзеяньні праводзіліся, але іх было няшмат. Зьвесткі з волі даходзілі, я атрымліваў розныя выданьні, навіны атрымліваў. Але ў СІЗА ні зь кім па гэтай справе я не перасякаўся. Мяркуючы па тым, што людзей вызваляюць, хацелася б спадзявацца, што справа разваліцца, і вызваляць хутка ўсіх астатніх».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG