Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вызваленыя тры фігуранты справы «Белага Легіёну»


Аляксандар Зімніцкі, Уладзімер Фёдараў, Сяргей Стрыбульскі
Аляксандар Зімніцкі, Уладзімер Фёдараў, Сяргей Стрыбульскі

Сёньня ўвечары вызвалілі фігуранта справы «Белага Легіёну» Сяргея Стрыбульскага. Як даведалася Радыё Свабода, яго вызвалілі пад падпіску аб нявыезьдзе. Стрыбульскі правёў за кратамі 99 дзён.

У красавіку стала сядома, што Стрыбульскаму выстаўленае абвінавачаньне ў «стварэньні незаконнага ўзброенага фармаваньня» па «справе Белага легіёну».

Празь некаторы час РС даведалася пра вызваленьне яшчэ двух фігурантаў: Уладзімера Фёдарава і Аляксандра Зімніцкага.

Бацька Аляксандра Зімніцкага пацьвердзіў Свабодзе, што сына вызвалілі, аб гэтым яго праінфармаваў адвакат. Аляксандар Зімніцкі на сувязь з бацькамі яшчэ не выходзіў. Бацькі чакаюць, што дадому ў Докшыцы ён прыедзе заўтра.

У «справе патрыётаў» за кратамі застаюцца 12 чалавек, супраць якіх заведзеныя крымінальныя справы за «навучаньне і падрыхтоўку да ўдзелу ў масавых беспарадках» і «стварэньне незаконнага ўзброенага фармаваньня». Праваабаронцы патрабуюць іх неадкладна вызваліць, бо затрыманыя казалі пра катаваньні, але Генпракуратура ня бачыць падставаў для пракурорскай праверкі.

Што такое «Белы легіён»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG